ШПО́РА КАСЦЯВА́Я,
шыпападобнае разрастанне касцявой тканкі на падэшвеннай паверхні пятачнай косці ў месцы прымацавання звязак ступні або пятачнага (ахілава) сухажылля. Бываюць пры плоскаступнёвасці, ад празмернай нагрузкі на нагу, пры частых траўмах у спартсменаў. Бачных запаленчых змен пры Ш.к. не бывае, але востры пякучы боль узнікае пры апоры на пяту. Лячэнне: фізія- і рэнтгенатэрапія, артапедычныя вусцілкі і абутак, зрэдку
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)